Опубликовано: 10 ноября 2020
9 лістапада ў 17:00 у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" прайшла адкрытая лекцыя "Творца і творчасць: вобразы і паралелі свету сакральнага і матэрыяльнага» Кірыла Корбута, аспіранта РІВШ, супрацоўніка аддзела па выхаваўчай рабоце Інстытута тэалогіі БДУ.
Падчас сустрэчы былі закрануты рэлігійныя і філасофскія праблемы, такія як:. што такое творчасць у разуменні рэлігійнага чалавека? Чаму людзі пачалі тварыць і напаўняць натуральны свет мастацтвам? Якой галоўнай мэце служыць мастацтва для людзей? Чаму мы захапляемся творчасцю і дзе чэрпаць натхненне?
Дадзеныя праблемы былі прааналізаваны з розных аспектаў: біблейска-багаслоўскай, філасофскай, культуралагічнай і гістарычнай.
На прыканцы екцыі ўсе слухачы маглі задаць свае пытанні, а таксама падзяліцца ўражаннямі і сваім бачаннем дадзеных праблем.
Праект быў рэалізаваны, дзякуючы актыўнаму супрацоўніцтву з Мастацкай галерэяй "Універсітэт культуры".